Парасон — наш верны сябра ў дажджлівае надвор’е!
На гэтым тыдні нашы выхаванцы знаёміліся з беларускім словам «Парасон», даведваліся пра яго прызначэнне, адгадвалі загадкі, гулялі ў моўныя і рухомыя гульні, размалёўвалі парасоны, стваралі аб’ёмныя аплікацыі і займаліся лепкай.
Праз гульню і творчасць дзеці вучыліся выкарыстоўваць новае беларускае слова ў маўленні, даведваліся пра карысць парасона і ўзбагачалі свой слоўнікавы запас.
Збіраем скарбонку родных слоў разам!




