На працягу тыдня дзеці знаёміліся са словам Цацка праз чытанне мастацкіх твораў:
- верш Т. Кляшторнай «Паўцякалі цацкі», верш А. Ставера «Як зроблены цацкі?»; праз малыя формы фольклору: загадкі пра цацкі;
- праз гульні і гульнявыя дзеянні: маўленчая гульня «Хто да нас прыйшоў?», Сюжэтна-ролевая гульня «Крама цацак», «Чароўны мяшэчак», розныя віды цацак (гумовыя, пластмасавыя, мяккія, драўляныя), дэманстрацыйныя карткі з выявамі народных цацак, фарбы, папера, каляровыя алоўкі. і інш.
- Праз выяўленчую дзейнасць: маляванне, аплікацыя, лепка цацак.




